Дзейнасць

Рэферэндум

Завершаныя праекты

Кампанія па палітычнай мабілізацыі і процідзеянні «рэферэндуму» Аляксандра Лукашэнкі


Супольнасць *Сумленныя людзі ініцыявала кампанію рэспубліканскага залучэння, арганізаваўшы прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Гэта была другая «электаральная» кампанія пасля 2020 года. Яшчэ на падрыхтоўчай стадыі мы правялі дзесяткі прэзентацый, каб аб’яднаць максімум структур вакол адзінай стратэгіі. Важна, што да кампаніі далучыліся і грамадзянскія ініцыятывы, і палітычныя структуры.

Кампанія «Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне» дапамагла не толькі мабілізаваць грамадства пад час «электаральнай» кампаніі, але і аб’яднаць намаганні дэмакратычных сіл у Аператыўным штабе. Гэта дазволіла хутчэй рэагаваць на зменлівы кантэкст і падрыхтаваць план ва ўмовах распачаўшайся вайны. У выніку, пасля нападу Расіі на Украіну пры саўдзеле рэжыму Лукашэнкі, дзень «рэферэндуму» зрабіўся днём масавага антываеннага пратэсту. Участкі для галасавання зрабіліся кропкамі гэтага пратэсту.

Справаздача грамадзянскіх ініцыятыў «Голас», *Сумленныя людзі і ZUBR пра «рэферэндум»: