Збіраем тое, што аб’ядноўвае беларусак і беларусаў
У праекце «Народны суверэнітэт» мы расказваем пра тое, што аб’ядноўвае беларусак і беларусаў, робіць нас адным народам. Мы верым, што будучыня Беларусі залежыць ад саміх грамадзян краіны і чым больш людзей усведамляе прыналежнасць да народу Беларусі, тым больш устойлівай будзе краіна.
У межах кампаніі мы паказваем, як беларусы і беларускі могуць праяўляць і праяўляюць народны суверэнітэт самымі рознымі спосабамі. Ад вывучэння і выкарыстання беларускай мовы ці дэманстрацыі калектыўнай антываеннай пазіцыі да падтрымкі Украіны і вывучэння гісторыі Беларусі ці распаўсюджвання беларускага кантэнту.
Народны суверэнітэт — гэта тое, што ў нас немагчыма адабраць. І калі мы верым, што мы і ёсць Беларусь, для кожнай і кожнага важна прыкладаць намаганні, каб як мага больш людзей усвядомілі, што менавіта яны з’яўляюцца крыніцай улады і залогам дабрабыту краіны. Бо толькі грамадзяне Беларусі павінны вырашаць будучыню краіны.
*Сумленныя людзі правялі апытанне пра суверэнітэт беларускага народу. Яго вынікі можна знайсці на сайце праекта «Народны суверэнітэт».
Калі абагульніць адказы, то быць беларускай і беларусам — гэта:

- любіць і паважаць Беларусь і іншых беларусаў і беларусак;
- вывучаць мову, гісторыю і культуру Беларусі, яе традыцыі, распаўсюджваць гэта ў свет;
- цікавіцца Беларуссю і беларускім, трымаць беларушчыну ў цэнтры ўвагі;
- гэта свабода, гэта незалежнасць краіны;
- гэта адчуванне сябе ўнікальным, але без непавагі да іншых;
- гэта пра салідарнасць, узаемадапамогу і сяброўства з іншымі, а таксама пра еўрапейскасць, дэмакратыю і цывілізаванасць;
- а яшчэ пра адказнасць і дзеянні.