Дзейнасць

Палата №666

Аналізуем беларускія законы і ставім дыягназы ім, а яшчэ тым, хто іх піша і прымае

Адказваем на галоўнае пытанне: што нам увогуле з гэтых законаў?

У рубрыцы «Палата № 666» *Сумленныя людзі прапануюць як разборы новых законаў і найважнейшыя новаўвядзенні, так і аналіз прычын: як наогул Беларусь ператварылася ў краіну, дзе права не працуе. У краіну, дзе законы пішуць толькі для таго, каб умацаваць дыктатуру, а не зрабіць жыццё грамадзян лепшым. І гэта важна разумець — каб выправіць заканатворчыя памылкі ў будучыні і не здзейсніць іх ізноў.

У адным з ролікаў *Сумленныя людзі тлумачаць, навошта ўвогуле ведаць і разумець законы ў Беларусі, калі яны не працуюць (альбо працуюць вельмі выбарча).

Усе матэрыялы рубрыкі даступныя па адзінай спасылцы ў Інстаграме.