Дзейнасць

Дарагі дэпутат!

Завершаныя праекты

Адукацыйная кампанія грамадзянскага залучэння да працэсу прыняцця мясцовых бюджэтаў

У кожнага грамадзяніна ёсць свой мясцовы дэпутат — прадстаўнік інтарэсаў у мясцовым Савеце. У 2018 годзе былі «абраныя» 18 110 мясцовых дэпутатаў, якія будуць працаваць да 2024 года. Дэпутат вырашае пытанні нашага побыту і дабрабыту ў горадзе ці раёне: добраўпарадкаванне, дапамога з жыллёвымі праблемамі і нават разбіральніцтвы з чыноўнікамі.

Штогод Саветы дэпутатаў зацвярджаюць мясцовыя бюджэты — дакументы аб тым, як сабраць і выдаткаваць мільёны рублёў нашых падаткаў. За імі - апошняе слова, а значыць і адказнасць за тое, як чыноўнікі будуць распараджацца нашымі мясцовымі грашыма. Кампанія «Дарагі дэпутат!» дапамагала грамадзянам даведацца бюджэт свайго горада ці раёна і напісаць зварот дэпутату, каб ён ці яна ўнеслі праўкі ў бюджэт з улікам інтарэсаў грамадзян, якіх яны прадстаўляюць.

Мясцовыя бюджэты на 2023 год ужо прынятыя, але на іх усё яшчэ можна ўплываць: дэпутаты маюць права ўносіць праўкі ў прыняты бюджэт і карэктаваць яго на працягу ўсяго года. Даведайцеся бюджэт вашага раёна і знайдзіце дэпутата, які ўзгадняе яго ад вашага імя, на сайце.