Дзейнасць

Дарагі дэпутат!

Завершаныя праекты

Адукацыйная кампанія грамадзянскага залучэння да працэсу прыняцця мясцовых бюджэтаў

У#nbsp;кожнага грамадзяніна ёсць свой мясцовы дэпутат#nbsp;— прадстаўнік інтарэсаў у#nbsp;мясцовым Савеце. У#nbsp;2018 годзе былі «абраныя» 18 110 мясцовых дэпутатаў, якія будуць працаваць да#nbsp;2024 года. Дэпутат вырашае пытанні нашага побыту і дабрабыту ў горадзе ці раёне: добраўпарадкаванне, дапамога з#nbsp;жыллёвымі праблемамі і нават разбіральніцтвы з#nbsp;чыноўнікамі.

Штогод Саветы дэпутатаў зацвярджаюць мясцовыя бюджэты#nbsp;— дакументы аб#nbsp;тым, як#nbsp;сабраць і выдаткаваць мільёны рублёў нашых падаткаў. За імі - апошняе слова, а#nbsp;значыць і адказнасць за#nbsp;тое, як#nbsp;чыноўнікі будуць распараджацца нашымі мясцовымі грашыма. Кампанія «Дарагі дэпутат!» дапамагала грамадзянам даведацца бюджэт свайго горада ці раёна і напісаць зварот дэпутату, каб ён ці яна ўнеслі праўкі ў бюджэт з#nbsp;улікам інтарэсаў грамадзян, якіх яны прадстаўляюць.

Мясцовыя бюджэты на#nbsp;2023 год ужо прынятыя, але на іх усё яшчэ можна ўплываць: дэпутаты маюць права ўносіць праўкі ў прыняты бюджэт і карэктаваць яго на#nbsp;працягу ўсяго года. Даведайцеся бюджэт вашага раёна і знайдзіце дэпутата, які ўзгадняе яго ад#nbsp;вашага імя, на сайце.