Збор пісьмовых доказаў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020
Удзельнікі супольнасці сабралі подпісы 35 000 чалавек, якія адмовіліся ад таямніцы галасавання і адкрыта сведчылі, што выбралi Святлану Ціханоўскую.
У выніку былі атрыманы сведчанні па 67 участках, дзе сабрана на 30% больш подпісаў, чым адзначана ў канчатковых пратаколах.
Пасля хвалі рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзян, якія падалі заявы аб фальсіфікацыях у міліцыю, гэтыя дадзеныя былі накiраваныя ў «Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў», каб у будучыні прыцягнуць да адказнасці удзельнікаў ды арганізатараў фальсіфікацый.