Дапамагаем беларускім студэнтам змагацца за свае правы
Мы запусцілі Сумленны ўніверсітэт у 2020 годзе, каб дапамагаць беларускім студэнтам і выкладчыкам аб’ядноўваць намаганні ў барацьбе за сваю будучыню.
Зараз мы працягваем гэтую працу:
- распавядаем пра студэнцкія правы і вучым іх адстойваць;
- інфармуем пра найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў беларускіх універсітэтах і адукацыі;
- аб’ядноўваем студэнтаў у чат-боце УНІВЕР;
- дапамагаем рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкам.
У 2022 годзе мы таксама запусцілі кампанію «Кошт ведаў», у якой разбіраемся, куды ідуць грошы ўніверсітэта і як паўплываць на іх размеркаванне.
Чат-бот «Універ» →
Сайт па маніторынгу рэпрэсій ва ўніверсітэтах →
Цэнтр дапамогі пацярпелым →