Са жніўня 2020 года мы працуем з беларускімі чыноўнікамі, якія не падтрымліваюць дыктатуру Лукашэнкі. У наш чат-бот звярнуліся больш за тры тысячы дзяржслужачых — гэта месца, дзе яны могуць вольна размаўляць з аднадумцамі, атрымаць падтрымку і аб’ядноўвацца для сумесных дзеянняў.
Праз бяспечныя каналы камунікацыі мы збіраем гісторыі рэпрэсій на дзяржслужбе. Таксама мы прапануем сумленным дзяржслужачым розныя праграмы навучання і павышэння кваліфікацыі.
Акрамя таго, разам з чыноўнікамі з «Дыялогу з народам» мы распавядаем беларусам пра тое, як працуе дзяржкіраванне. Бо мы ўпэўненыя, што празрыстасць дзяржсістэмы і разуменне таго, як на яе могуць уплываць грамадзяне, важныя для будучыні Беларусі.
Адзін з прыкладаў такой сумеснай працы — сайт minister.agency з дасье на беларускіх міністраў - праект, у межах якога мы паказваем, якія людзі кіруюць нашай дзяржавай.