Грамадзянскі ціск на прадстаўнічую ўладу
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў занядбалі свае абавязкі і не адрэагавалі на фальсіфікацыі і масавы гвалт супраць грамадзян на выбарах 2020. Большасць грамадзян Беларусі ніколі не звярталася да парламенту. Былі ініцыяваны сотні сустрэч і тэлефонных размоў з дэпутатамі. У выніку болей за 50 000 чалавек увайшлі ў ініцыятыўныя групы па іх адкліканню. Сістэма была вымушаная парушыць заканадаўства, каб абараніць падкантрольных рэжыму парламентарыяў. Шматлікія скаргі і заявы выбаршчыкаў працягваюцца.